Сёння па другім коле пачалі судзіць падлетка-палітвязня Мікіту Залатарова

«Адводзяць ад камер і наносяць ўдары дубінкай». Сёння па другім коле пачалі судзіць падлетка-палітвязня Мікіту Залатарова — вось што ён распавёў на судзе.

Мікіта Залатароў

Мікіта Залатароў

Мікіту да гэтага ўжо асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі па справе аб «кактэйлях Молатава». Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 364 КК РБ «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» — за тое, што ён зрабіў падножку супрацоўніку СІЗА.

На судзе Мікіта не адмаўляў, што зрабіў падножку, але патлумачыў, што гэта выйшла выпадкова, у адказ на спробу супрацоўніка СІЗА гвалтоўна вярнуць яго ў камеру — яму пачалі заломліваць рукі, а Мікіта спрабаваў вызваліцца, таму што было балюча. «Гэта быў не гвалт, а супраціў. Абразлівыя словы я сказаў на эмоцыях», — сказаў Мікіта.

Ён таксама распавёў, што ў СІЗА яго па-ранейшаму часта б'юць: «Адводзяць ад камер і наносяць ўдары дубінкай». А таксама ў камеру да яго падсаджваюць асоб з сумнеўнай, з яго пункту гледжання, рэпутацыяй, якія правакуюць яго.

На сённяшнім пасяджэнні двое пацярпелых супрацоўнікаў СІЗА прад'явілі абвінавачанаму пазоў у 1000 рублёў. У адказ на гэта маці Залатарова сказала: «Мне толькі застаецца прадаць сябе на органы. Я не працую, у мяне няма нерухомасці, якую можна прадаць. Я не ведаю, як я змагу выплаціць гэтыя пазовы».

Суд працягнецца заўтра.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: