Сёння пачынаецца суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам

Мінскі абласны суд сёння пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да экс-кіраўніка штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адваката Максіма Знака. Ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме.


Марыя Калеснікава і Максім Знак абвінавачваюцца па:

ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам),

ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, учыненыя з выкарыстаннем СМІ ці інтэрнэту);

ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем).

Кіраўніцу перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты, экс-банкіра Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву схапілі 7 верасня 2020 года ў цэнтры Мінска. Яе і двух прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, паспрабавалі гвалтоўна вывезці ва Украіну. Аднак Калеснікаву выправадзіць з Беларусі не ўдалося — на мяжы яна парвала свой пашпарт. Тады ёй выставілі абвінавачанне «ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт».

Вядомы юрыст Максім Знак падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі адказваў у камандзе Віктара Бабарыкі за прававыя пытанні. Менавіта ён настойваў на няўхільным выкананні закону на ўсіх этапах выбарчай гонкі. Пасля выбараў Знак стаў сябрам Прэзідыўма Каардынацыйнай рады, а 9 верасня 2020 года яго затрымалі і абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

Праваабаронцы лічаць Калеснікаву і Знака палітычнымі зняволенымі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: