Сёння ў Беларусі праходзіць дзень без аўтамабіля

Сёння ў Беларусі праходзіць дзень без аўтамабіля. Ён завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці.


У Мінску і некаторых іншых гарадах 22 верасня кіроўцы могуць бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам. Для гэтага ім трэба мець з сабой пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт, піша REFORM.by.

Акрамя таго, арганізатары дня ў беларускай сталіцы абяцалі зніжкі на шэрынгавыя самакаты.

Традыцыйна раварыстам будуць выдавацца бясплатная садавіна. Пункты выдачы будуць размешчаны каля Батанічнага саду, насупраць універмага «Беларусь» і «Мінск-Арэны».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: