Сёння ў цэнтры Мінска з 15.00 пачнуць перакрываць рух

У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі 3 ліпеня ў цэнтры сталіцы перакрыюць рух транспарту. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by

Фота: Дзмітрый Брушко, tut.by

Абмежаванні будуць уводзіцца з 15:00.

— Рух транспарту будзе абмяжоўвацца паэтапна па меры перамяшчэння калон, а таксама ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, — растлумачылі ў ДАІ.

Як удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, пачатак руху механізаванай калоны па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — адбудзецца ў 15:00. Выезд тэхнікі на пр. Незалежнасці — пр. Машэрава — у 16:00. Механізаваная калона перад парадам будзе пастроена на пр. Машэрава на ўчастку ад Свіслачы да вул. Куйбышава.

Пачатак руху тэхнікі, якая перавозіць удзельнікаў пешых калон, адбудзецца ў 17:00 па маршруце: пр. Незалежнасці — МКАД — пр. Пераможцаў — вул. Сапёраў, вул. Ціміразева — пр. Машэрава — вул. Гвардзейская — вул. Тарханава — вул. Ігнаценка.

Вяртацца тэхніка будзе па маршруце: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці — вул. Старынаўская.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: