Сёння ў закрытым рэжыме пачынаюць судзіць фігурантаў «справы Ціханоўскага»

Сёння пачынаецца суд над палітвязнямі Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым

Адвакаты ўсіх палітвязняў пад падпіскай аб неразгалошванні і таму не могуць раскрыць дэталі працэсу.

Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскага СІЗА №3.

Гомельскі СІЗА ачапілі перад пачаткам закрытага суду, паведамляе «Радыё Свабода». Усе пад’езды, акрамя аднаго, перакрытыя нібыта праз рамонт. Той адзіны кантралююць ДАІ і людзі ў цывільным. Спыняюць усе машыны, якія паварочваюць у бок турмы.

Родным абвінавачаных забараняюць здымаць каля будынка СІЗА. Пры гэтым перад пачаткам суду каля турмы здымала камера, падобная да телэвізійнай.

Да гомельскага СІЗА прыехалі еўрапейскія дыпламаты, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ.

Яны намагаюцца ўзяць каментар у прадстаўнікоў дыпкорпусу. Дыпламаты адмовіліся даваць каментары.


Калі ў клетку заводзілі Мікалая Статкевіча, ён выкрыкнуў «Жыве Беларусь!».
Апошнім прывялі Ігара Лосіка. Пасля гэтага ўсім падсудным знялі кайданкі.

Крыніца відэа з залі суда — тэлеграм-канал Людмила Гладкая. СБ.Беларусь сегодня. Незалежныя СМІ на працэс не пусцілі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: