Сёння Вярхоўны суд разгледзіць скаргу салігорскіх шахцёраў на прызнанне іх страйка незаконным

Пасяджэнне пачнецца ў 11.00 і будзе адкрытым. 



Сёння, 19 студзеня, Вярхоўны суд разгледзіць скаргу салігорскіх шахцёраў. Супрацоўнікі «Беларуськалія» аспрэчваюць рашэнне суда папярэдняй інстанцыі аб прызнанні іх страйку незаконным і заклікаюць беларусаў да салідарнасці.

Пасяджэнне Вярхоўнага суда пачнецца ў 11.00 па адрасе Мінск, вуліца Арлоўская, 76. Чакаецца, што працэс будзе адкрытым.

Між тым колькасць страйкоўцаў у Салігорску расце. У панядзелак у стачку сышоў слесар-рамонтнік 5 разрада Аляксандр Канановіч, паведаміў «Стачкам «Беларуськалій».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: