Сёння з'явіцца база з імёнамі беларусаў, якія будуць аплачваць камуналку ў поўным аб'ёме

Нядаўна ў сетцы з'явілася база беларускіх дармаедаў — спіс працаздольных людзей, па версіі дзяржавы, якія не былі заняты ў эканоміцы. Усяго ў ёй лічыцца каля 500 тысяч беларусаў. 11 лютага на Адзіным партале электронных паслуг павінны былі завесці яшчэ адну базу — з імёнамі тых, хто цяпер будзе аплачваць ЖКГ у поўным аб'ёме.
Як піша на nces.by, кошт паслугі (прагляд базы) — "бязвыплатна ў рэжыме он-лайн". Код паслугі ў сістэме ААІС - 3.33.04.2.

У Мінпрацы і сацабароны адзначаюць, што новая база створана, у тым ліку, для таго, каб беларусы "мелі дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць ці цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым". Калі вы не паспееце гэта зрабіць да канца лютага — у наступнай жыроўцы вам налічаць поўны кошт гарачай вады, у тым ліку і за люты.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!