«Сёння завод «АйПауэр» не мае юрыдычнага права працаваць»

Сітуацыя з заводам «АйПауэр» у Берасці застаецца пакуль да канца не высветленай.
Нейкі час назад быў вываз некалькіх фур гатовых акумулятаў, але па закону завод працаваць не можа, кажа сябра ініцыятыўнай групы, блогер Аляксандр Кабанаў:

— У завода няма ніякіх дакументаў, каб яны маглі запусціць сваю дзейнасць. Для гэтага трэба прайсці экалагічную экспертызу. Пасля таго, як яна будзе выканана, і калі дакументы па грамадскай экалагічнай экспертызе паступяць непасрэдна ў міністэрства, тады “АйПауэр” зможа падаць гэтыя ж дакументы ўжо на экалагічную экспертызу Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле Аляксандра Кабанава, грамадскую экалагічную экспертызу можна прызначыць на грамадскіх слуханнях. Таму трэба адмяняць фіктыўныя першыя слуханні і назначаць другія. Яшчэ ініцыятыўная група будзе дамагацца пакарання тых чыноўнікаў, хто даў дазвол на будаўніцтва шкоднага прадпрыемства побач з горадам.

racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: