СК: Марыя Калеснікава затрымана па крымінальнай справе пра «захоп улады»

Як стала вядома НЧ, Следчы камітэт паведаміў бацьку Марыі Калеснікавай, што тая затрымана ў межах крымінальнай справы, распачатай па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 


Нагадаем, Марыя Калеснікава была схоплена невядомымі 7 верасня. Наступным днём яе спрабавалі выправадзіць з краіны, але яна на мяжы парвала свой пашпарт. І да гэтага часу яе месцазнаходжанне было невядома.

Дапоўнена: Марыя Калеснікава праходзіць падазраванай па справе аб спробе захопу ўлады. Яна — першая з беларускіх апазіцыйных лідараў у гэтым статусе.

Сёння ранкам быў затрыманы Максім Знак — апошні чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады, які заставаўся ў Беларусі і на волі і мог весці актыўную дзейнасць (Святлана Алексіевіч не можа гэтага рабіць па стане здароўя). Юрыст Лілія Уласава пад вартай у межах крымінальнай справы. Кіраўнік стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі адбывае другі запар адміністрацыйны арышт. Вольга Кавалькова выправаджаная з краіны, Павел Латушка таксама быў вымушаны з’ехаць з прычыны пагроз.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: