СК: на Ціханоўскага, Статкевіча і іншых распачатыя новыя крымінальныя справы

У дачыненні да Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Следчы камітэт. На каго яшчэ ўзбуджаныя крымінальныя справы па гэтым артыкуле — не ўдакладняецца.

Акрамя таго, на Сяргея Ціханоўскага ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Таксама Следчы камітэт паведамляе, што працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны. Праводзіцца расследаванне.

Тут жа ў СК паведамілі, што 29 ліпеня па выніках праверкі аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ад спецслужбаў, па падазрэнні ў здзяйсненні названага злачынства (арт. 293 Крымінальнага кодэкса) былі затрыманыя 33 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі ПВК Вагнера, якія пражывалі на тэрыторыі санаторыя "Беларусачка" ў Мінскім раёне.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: