СК паведаміў аб затрыманні датычных да блакаванні дарогі ў Серабранцы

Следчы камітэт паведаміў, што ўстанавіў падазраваных па інцыдэнце з блакаваннем дарогі, які адбыўся 13 кастрычніка на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Затрыманыя трое, у тым ліку два 17-гадовых хлопца.
13 кастрычніка каля 22.30 дзесяць чалавек перакрылі праезную частку, заблакаваўшы рух транспарту. У гэты час у бок скрыжавання пад'ехаў Ford: 27-гадовы кіроўца і яго 23-гадовы брат выйшлі з машыны і папрасілі пратэстуючых вызваліць дарогу. Кампанія адказала агрэсіўна, аднак пагадзілася прапусціць транспарт.

Са слоў аднаго з людзей, якія знаходзіліся ў машыне, калі яны вярнуліся ў аўтамабіль і пачалі рух, то пачулі ўдар па кузаве. Яны спыніліся, каб высветліць, хто і навошта гэта зрабіў. З кампаніяй завязалася слоўная сварка, а затым бойка.

Прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі 38-гадовую мінчанку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) КК РБ.

- У ходзе правядзення першапачатковых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены яшчэ двое ўдзельнікаў бойкі: 17-гадовыя навучэнцы мінскіх каледжаў, - паведамляе прэс-служба СК. Непаўналетнія таксама прызнаныя падазраванымі па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса.

Усе падазраваныя ўзяты пад варту. Ведамства паведамляе, што «ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі працягваецца праца па ўсталяванні астатніх удзельнікаў блакавання дарогі і бойкі».

Адпусціць з-пад варты адмовіліся

Як паведамляе пазбаўленай рэгістрацыі ПЦ "Вясна", адзін з затрыманых - навучэнец сталічнага каледжа Максім Бабіч.

Хлопца затрымалі 19 кастрычніка, у 7.30 раніцы, калі ён выйшаў з дому на вучобу. Яго павезлі на допыт у Ленінскае РУУС. Допыт адбыўся толькі ў 16.00, пра тое, што адбывалася з маладым чалавекам да гэтага часу, невядома, паказваюць праваабаронцы. Пасля допыту яго ўзялі пад варту.

Хадайніцтва блізкіх Максіма аб абранні яму іншы меры стрымання, было адхілена. Вядома, што ў Максіма Бабіча ёсць праблемы са здароўем - у яго парок сэрца.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: