Скаргу футбольных заўзятараў суд не задаволіў

Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу футбольных заўзятараў, затрыманых за шалікі з “Пагоняй”.



Асноўнай інтрыгай пасяджэння была магчымасць далучэння да матэрыялаў справы відэазапісаў з „Барысаў-Арэны”. Міністр унутраных спраў сп. Шуневіч адназначна выказваўся, што гатовы прадаставіць адпаведныя матэрыялы.

Ад першай хвіліны паседжання стала зразумела, што суда проста не будзе, — гаворыць заўзятар Зміцер Хведарук. — Нягледзячы на доказы і факты, якія прадставіла адвакатка разам з намі, пра тое, што сведчанні амапаўцаў і супрацоўнікаў міліцыі былі супярэчлівыя, і нягледзячы на тое, што мы прадставілі гэтым разам доказы і сведчанні людзей, якія прысутнічалі на стадыёне, але не былі даслуханыя ў судзе, суддзя пакінуў вырак без зменаў. Суддзя не палічыў метазгодным запатрабаваць відэаматэрыялы справы ў міліцыі, каб пацвердзіць нашую невінаватасць, альбо вінаватасць.

Суддзя нават фармальна не выйшаў у адпаведны пакой для прыняцця рашэння, — дадаў Хведарук.

13 кастрычніка Барысаўскі суд прызнаў трох заўзатараў вінаватымі ў лаянцы матам і дробным хуліганстве. Усе былі пакараны аднолькавым штрафам у памеры 10 базавых велічыняў.

Беларускае Радыё Рацыя 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: