Скасаваная ліцэнзія адваката Уладзіміра Сазанчука, які абараняў Міколу Статкевіча і Дзмітрыя Казлова

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.


«Толькі што дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў скасавала ліцэнзію адваката Сазанчука Уладзіміра Сцяпанавіча, які абараняў Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова ("Шэры кот")», — напісала яна.

Нагадаем, раней пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Марыі Калеснікавай Людмілу Казак і адваката Віктара Бабарыкі Аляксандра Пыльчанку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: