«Сказанне пра неверагодных лясных жыхароў і Кляшча-хлуса». Беларус напісаў кнігу аб пратэстах

Пра гэта распавядае тэлеграм-канал Антона Матолькі.
Беларус напісаў кнігу для дзяцей «Сказанне пра неверагодных лясных жыхароў і Кляшча-хлуса» дзе распавядаецца пра падзеі 2020 года і пратэсты.

«Нам даслалі казку пра беларусаў, пра нас. Аўтар прарабіў вялікую працу і кніга сапраўды вартая вашай увагі»
, — сцвярджаецца ў тэлеграм-канале, дзе і можна спампаваць электронную версію кнігі..

Гэта казка пра нашу гісторыю, пра перамены, пра тое, што з намі адбылося. Пісьменнік пастараўся расказаць гісторыю з правільным пасылам для дзяцей. Наша краіна ў кнізе называецца «Светлалессе», а раней мы жылі ў «Прыбярэжжы» — гэта быў ўплывовы край, а называўся ён так таму, што на поўначы абмываецца морам.

У кнізе велізарная колькасць персанажаў, вы лёгка зразумееце, пра каго ідзе гаворка і атрымаеце задавальненне, разумеючы асацыяцыі і ўзгадваючы падзеі. Дарэчы, там ёсць і пра вылучэнне Святланы Ціханоўскай, якое адбылося роўна год таму.

Аўтар яшчэ не зрабіў ілюстрацыю і вокладку для кнігі, калі ў вас з'явіцца жаданне пасля чытання намаляваць яе, то дасылайце вашыя ідэі ў телеграм-бот канала.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: