Складзены рэйтынг гарадоў Беларусі з самымі таннымі гатэлямі

Эксперты прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных кірункаў для турыстаў.
Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі.

Эксперты сэрвісу прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных кірункаў для турыстаў. У даследаванні ўлічвалася размяшчэнне ў двухмесным нумары трохзоркавага гатэля. Першае месца ў бюджэтным рэйтынгу падзялілі Віцебск і Магілёў. Кошты ў гатэлях гэтых абласных цэнтраў пачынаюцца ад Br43 з чалавека за ноч. На другім месцы Брэст, дзе суткі ў гатэлі каштуюць ад Br49.

Таксама нядорага можна спыніцца ў Гомелі і Бабруйску — у сярэднім гэта будзе каштаваць ад Br55. Пры гэтым самыя даступныя гасцініцы ў гэтых гарадах знаходзяцца ў пешай даступнасці ад цэнтра горада.

Ад Br63 прыйдзецца заплаціць падарожнікам, якія вырашылі спыніцца ў Мінску. Як адзначаецца, танныя гатэлі ў сталіцы размешчаны ў межах галоўных славутасцяў.

Трохі даражэй выйдзе паездка ў Баранавічы — за ноч у гатэлі недалёка ад гістарычнага цэнтра горада і чыгуначнага вакзала тут прыйдзецца заплаціць ад Br72. У Гродне размяшчэнне ў трохзоркавым гатэлі абыйдзецца ў сярэднім ад Br85.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: