«Скрыні храбрасці»: сотні падарункаў і новы «казачны» эфір

1 лютага праекту «Скрыні храбрасці» споўнілася чатыры месяцы. За гэты час у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі дастаўлена дзесяць боксаў, запоўненых падарункамі, а таксама ўнёсак OZ на суму дзённай выручкі 3-х магазінаў сеткі — памперсы, пялёнкі і гігіенічныя сродкі. 15 лютага для падапечных праекта вядомыя вядучыя і акторы прачытаюць на @myozby чароўныя казкі.
За кастрычнік-студзень пакупнікі і супрацоўнікі кампаніі сабралі для рабят сотні разнастайных падарункаў. У бальніцу перададзена больш 500 набораў для творчасці, 300 кніг, 400 размалёвак, 270 настольных і развіваючых гульняў, а таксама канцылярскія прыналежнасці, цацкі, пазлы, сшыткі, навушнікі, галантарэя і паштоўкі з пажаданнямі выздараўлення. Хутчэй за ўсё “Скрыні” запаўняюцца ў сталічных крамах OZ на пр-тах Пераможцаў, 3 і Незалежнасці, 92. У рэгіёнах самымі актыўнымі ўдзельнікамі праекта сталі наведвальнікі брэсцкага корнера на Касманаўтаў, 40.

Праект стартаваў 1 кастрычніка 2020 года з усталявання спецыяльных ёмістасцей у краме OZ на пр-те Пераможцаў, 3 і ў офісе кампаніі. Ініцыятыву актыўна падтрымалі жыхары сталіцы і супрацоўнікі OZ, таму ўжо ў снежні “Скрыняў” стала 13, а геаграфія праекта распаўсюдзілася і на рэгіёны.

Кожныя два тыдні OZ сумесна з дабарчынным цэнтрам “ПОРА” накіроўвае ў Бараўляны новыя падарункі. Акрамя таго, са студзеня “Скрыні храбрасці” ад OZ сталі атрымліваць у дзіцячым гематалагічным аддзяленні Гомельскага РНПЦ, а таксама дзеці, якія знаходзяцца ў рэмісіі, у Гродна.

Праект развіваецца — для яго падапечных напярэдадні Новага года і Калядаў адбыліся прямыя эфіры на @myozby, колькасць іх праглядаў перавысіла 40 тысячаў. Тады Аня Хітрык, Марта Голубева, Андрусь Такінданг і іншыя вядомыя акторы і музыкі чыталі на рускай і беларускай мовах дзіцячыя вершы і добрыя казкі. OZ вырашыў зрабіць такія эфіры традыцыяй.

15 лютага, у Міжнародны дзень барацьбы з дзіцячай анкалогіяй, на @myozby зноў прагучаць чароўныя гісторыі ў выканананні знаёмых усім вядучых і артыстаў. Кожны можа далучыцца да анлайна і перадаць хлопчыкам і дзяўчынкам з РНПЦ словы падтрымкі.

Даведка. “Скрыні храбрасці” — гэта падарункі пацыентам РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, якія праходзяць балючыя працэдуры. Праект рэалізуецца згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве OZ і дабрачыннага цэнтра “ПОРА”.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: