Славакія дэкласавала Расію – 2:1

Пасля таго, як у першым туры Еўра, расейцы змаглі вырваць нічыю ў Англіі, здавалася, што далей ім будзе прасцей. Супернікі ў Расіі не такія ўжо і грозныя – славакі і валійцы.

Уладзімір Вайс. Фота sme.sk.

Уладзімір Вайс. Фота sme.sk.


Славакія ж у першай гульні саступіла Уэльсу, у пэўнай ступені гэта было нечаканасцю. Таму адступаць хлопцам Яна Козака не было куды.


Славакі выйшлі на Еўра з «беларускай» групы. Нашых яны спачатку перамаглі ў Барысаве 3:1, а пасля саступілі ў Жыліне – 0:1.


Першы тайм у цэлым прайшоў пры роўнай гульні. Аднак Славакія свае моманты выкарысталі двойчы, расейцы – ні разу. Спачатку адзначыўся Уладзімір Вайс, бацька якога некалі трэніраваў у чэмпіянаце Расіі. А пасля адзначыўся Марэк Гамшык – галоўная славацкая зорка.


Расія валодае някепскімі нападаючымі – Дзюба, Смолаў, Какорын, — але такога як Гамшык у складзе нашых усходніх гасцей не аказалася.


Другі зноў пачынаўся на сустрэчных курсах. Аднак чым бліжэй было да фінальнага свістка, тым часцей у аблозе аказваліся брамы Матэуша Козачака. Аднойчы расейцы ўсё ж забілі. Адзначыўся Глушакоў – 1:2.


Здавалася, што другі гол зборнай Расіі немінучы, аднак славакі вытрымалі. Для іх гэта вельмі важная перамога. Цяпер Расіі для выхада з групы абавязкова перамагаць Уэльс.


Становішча ў групе B: Уэльс – 3 пункты (1 гульня), Славакія – 3 (2), Англія – 1 (1), Расія – 1 (2).


Сёння таксама сустракаюцца: Румынія – Швейцарыя (19:00), Францыя – Албанія (22:00).


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!