Славаміра Адамовіча адпусцілі з «Навінак»

Ніякіх сур’ёзных медыцынскіх даследаванняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псіхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.
Славамір Адамовіч, архіўнае фота “Радыё Свабода” 

Славамір Адамовіч, архіўнае фота “Радыё Свабода” 



Пра вызваленне з псіхіятрычнага шпіталю “Радыё Свабода” па тэлефоне паведаміў сам Славамір Адамовіч.
«Нічога сур’ёзнага не было — ніякіх даведак, ніякіх папер, нічым не калолі, ніякага сур’ёзнага лячэння. Лекар сёння з раніцы ветліва пагутарыў і адпусціў».

Раней Адамовічу паставілі папярэдні дыягназ — «вострая шызафрэнія».

Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе. Як паведаміў “Радыё Свабода” Славамір, ён прыехаў у Будслаў на магілу да дзеда.

«Там, дзе я праходзіў, былі выстаўленыя па перыметры людзі ў цывільным, якія прадстаўляліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю торбу. Я палічыў, што людзі ў цывільным не маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына...»

Славаміра Адамовіча павезлі ў Навінкі быццам бы для «агляду». Яго змясцілі ў 11-е аддзяленне Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя.

www.svaboda.org





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!