Следчы камітэт: Акрамя нажа вучань у Стоўбцах прынёс у школу малаток

Вучань, які ўчыніў разню ў стаўбцоўскай школе, прынёс з сабой у заплечніку не толькі нож, але і малаток. Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Школа №2 у Стоўбцах, дзе адбылася трагедыя

Школа №2 у Стоўбцах, дзе адбылася трагедыя

Дома ў падлетка былі выяўленыя дымавыя шашкі і петарды.

На 12 лютага следчыя запланавалі допыт сваякоў затрыманага. Таксама плануецца дапытаць школьніка, якога, паводле папярэдніх звестак, нападнік таксама спрабаваў ударыць нажом.

Затрыманы падлетак цяпер адмаўляецца даваць паказанні следчым.

Зранку 11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах дзесяцікласнік напаў з нажом на прысутных. У выніку нападу памёрла настаўніца і адзін з вучняў. Яшчэ два школьнікі былі шпіталізаваныя з траўмамі ў рэанімацыю. 



Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!