Следчы камітэт не бачыць падстаў для праверкі па пытанні масавых затрыманняў грамадзян

Следчы камітэт адказаў на электроныя звароты наконт затрыманняў удзельнікаў масавых мерапрыемстваў. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў блогер Антон Матолька.

У адказе адзначаецца масавы характар электроных зваротаў у падразддзяленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, якія ажыццяўлялі затрыманні грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля і перад правядзеннем масавых мерапрыемстваў.


Па меркаванні Следчага камітэта, прыведзеныя грамадзянамі звесткі не ўтрымліваюць дадзеных, якія паказваюць на наяўнасць прыкмет злачынства. У сувязі з гэтым СК не бачыць падстаў для правядзення праверкі і прыняцця рашэння па зваротах.

“Усё што трэба ведаць пра Следчы камітэт”, — пракаментаваў адказ Антон Матолька. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: