Следства па справе «Вясны» набірае абароты: праваабаронцаў выклікаюць на допыты

У дачыненні да многіх сяброў і валанцёраў праваабарончага цэнтра «Вясна» на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні.

У офісе «Вясны» пасля вобшуку 16 лютага 2021 года


Як паведамляе арганізацыя, 15 і 16 сакавіка на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў «Вясны» быў выкліканы вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Леанід Свецік у Віцебску, Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

У МУС лічаць, што праваабаронцы і журналісты, «выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці».

Нагадаем, што, паводле інфармацыі МУС, 16 лютага супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў па месцы жыхарства сябраў незарэгістраваных арганізацый «Вясна», «Прафсаюз работнікаў РЭП», а таксама прадстаўнікоў БАЖ і медыярэсурсаў пратэснага толку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: