Слесар БЧ больш за паўгода дабіваецца справядлівасці на працы

Слесар па рамонце рухомага саставу Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі «Брэст-Цэнтральнае 2» Рыгор Лук’янчук больш за паўгода дабіваецца справядлівасці на працы.

БЧ пагоршыла ўмовы працы частцы рабочых і панізіла ім заробкі. Новы графік працы, калі рабочыя працуюць дзве ночы запар, не дае магчымасці адпачыць да чарговай змены. Пры гэтым яны на кожнай начной змене страчваюць 5% заробку ў параўнанні з тымі, хто выконвае такую ж працу па старым графіку.

Лук’янчук звярнуўся да кіраўніцтва і пачаў патрабаваць вярнуць стары графік. Паскардзіўся ў Брэсцкую інспекцыю працы.

Непасрэднае кіраўніцтва рабочага атрымала папярэджанне, а шукальнік справядлівасці быў пераведзены толькі на дзённыя змены, што зменшыла ягоны заробак яшчэ больш.

Прыйшлося звярнуцца са скаргай ў абласны выканаўчы камітэт. Адказ адтуль шакаваў, кажа Рыгор Лук’янчук:

У гэтай заяве было пазначана, што пасля працы ноч у ноч быў адпачынак паўтра сутак, а пасля зноў ноч у ноч. Заробак не як слесара, заробак прайшоў як сторажу. Праз месяц узялі ўтрымалі ў мяне, напрыклад, 50 рублёў. Прыйшоў адказ ад Брэсцкага выканаўчага камітэта: “У дадзенай сітуацыі ўсё правільна”.

Тады за што было вынесена папярэджанне непасрэднаму начальству?” — здзіўляецца Лук’янчук. З гэтым адказам ён вырашыў пайсці на прыём да старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: