Слоўнічак-размалёўка дапаможа дашкалятам пасябраваць з беларускай мовай

На платформе ulej.by вядзецца збор сродкаў на выданне беларуска-рускага слоўнiка для дашкольнікаў i першакласнікаў. Гэта слоўнічак-размалёўка, які дапаможа падрыхтавацца да школы, а таксама паспяхова справіцца з праграмай 1 класа.


Гісторыя слоўнічка — гэта гісторыя дачкі і яе мамы, якая пачалася, калі дзяўчынка пайшла ў школу. Яны старанна рыхтаваліся да пачатку навучання. У выніку вялікая частка прадметаў праблем не выклікала. Акрамя беларускай мовы.

«Аказалася, што праграма навучання беларускай мове пабудавана на ідэі «дзіця і так кажа». А так бывае далёка не заўсёды, у тым ліку — у нашым з Сашай выпадку. Cтало зразумела, што дзіцяці патрэбна дапамога ў засваенні мовы», — распавядае аўтарка праекту Вольга Завізіённая.

Пошукі адказаў на пытанне «як дапамагчы?» прывялі да ідэі стварэння слоўніка: такога, які быў бы цікавы 6-гадоваму дзіцяці. Так з'явіўся слоўнічак-размалёўка.

У ім можна не проста шукаць патрэбныя слова, але і размалёўваць карцінкі. А дзеці ж так любяць маляваць! (для бацькоў: маляванне развівае дробную маторыку, не кажучы ўжо пра тое, што візуальная памяць больш эфектыўна славеснай).

Слоўнічак-размалёўка — гэта кніга, якая робіць беларускую мову сябрам. Яна дапаможа падрыхтавацца да школы, а таксама паспяхова справіцца з праграмай 1 класа: не трэба шукаць лексіку па розных літарах у звычайным «дарослым» слоўніку, не трэба праводзіць вечары ў кампаніі google translate. Дастаткова адкрыць патрэбную главу слоўнічка, — уся лексіка гатовая!

На выданне слоўнічка неабходна сабраць 3500 рублёў, з іх ужо ахвяравана 134 рублёў. Збор сродкаў працягваецца да 15 чэрвеня. Калі вы хочаце падтрымаць гэтую ідэю і атрымаць потым слоўнік-размалёўку, гэта можна зрабіць тут .

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: