Словы ў адрас даішніка ў сацсетках ледзь не скончыліся для хлопца «крыміналкай». Што гэта за словы

За словы даішніку: "позорник" і "продаёшься" — на хлопца хацелі завесці крымінальную справу, паведамляе Еўрарадые.



У ліпені 2020 года сусветныя СМІ абляцеў кадр з Ганцавіч, дзе інспектар ДАІ падчас затрымання прыціснуў галаву хлопца каленам да асфальту. Амаль як у Мінеапалісе, калі палісмен затрымліваў цемнаскурага Джорджа Флойда, які пасля гэтага памёр, а ў краіне пачаліся масавыя беспарадкі.

У адрас інспектара і яго калег пасыпаліся непрыемныя звароты ў сацсетках. У мясцовых выданнях нават з'явілася інфармацыя, што праз грамадскі ціск адзін з афіцэраў хоча пераехаць у іншы горад. Праўда, у МУС абверглі гэту інфармацыю і расказалі, што пакідаць месца службы міліцыянер не збіраецца.

Таксама прэс-служба МУС расказала, што 9 з 11 чалавек, якія даслалі супрацоўніку ганцавіцкай ДАІ абвінавачанні і пагрозы, былі аштрафаваныя.


Адзін з гэтых "устаноўленых правапарушальнікаў" расказаў euroradio.by, што за чатыры паведамленні, адпраўленыя інспектару ва "УКантакце":

"Ну что, позорник, табе не стыдно?"
"За сколько режиму продаёшься?"
"Сколько твоя совесть стоит?"
"Ссыкло, чего молчишь?"

— на яго хацелі завесці крымінальную справу паводле артыкула 189 Крымінальнага кодэкса. Была праведзена судова-лінгвістычная экспертыза, якая ўстанавіла, што паведамленні змяшчаюць негатыўную ацэнку адрасата. "Маўленчымі сродкамі выражэння негатыўнай ацэнкі з'яўляюцца лексемы "позорник", "продаёшься" і "ссыкло", актуальныя значэнні якіх зафіксаваныя ў тлумачальным слоўніку рускай мовы і ў слоўніках ненарматыўнай лексікі. Негатыўная ацэнка мае ненарматыўную форму маўленчага выражэння", — да такой высновы прыйшоў эксперт.


 


І следства прыйшло да высновы, што ў адпраўленых паведамленнях мела месца "наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці чалавека, выражанае ў непрыстойнай форме (абраза)". Аднак оперупаўнаважаны Брэсцкага УУС не ўгледзеў у дзеяннях адпраўніка прыкмет злачынства, бо "паведамленні гэтага кантэнту былі даступныя для прагляду толькі А. Шляжко і не распаўсюджваліся ў глабальнай сетцы Інтэрнэт сярод шырокага кола асоб".

Але "няма справы" не азначае "не вінаваты". Крымінальны артыкул ператварыўся ў адміністрацыйны, і хлопца аштрафавалі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: