Слуцкі актывіст на волю не выйшаў. Яго чакае новы суд

Учора на волю мусіў выйсці слуцкі актывіст Віталь Амяльковіч. Але сёння яго маці паведамілі, што Віталя чакае новы суд. 
Віталь Амяльковіч, архіўнае фота

Віталь Амяльковіч, архіўнае фота


Віталь Амяльковіч 5 жніўня атрымаў 5 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Нагадаем, 4 жніўня ў Слуцку мусіла адбыцца сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Але мітынг забаранілі і замест сустрэчы случчан чакаў хапун.

Актывіст мусіў выйсці на волю ўвечары 9 жніўня. Але сёння яго маці, Соф'я Амяльковіч, звярнулася да нашага карэспандэнта Зінаіды Цімошак і паведаміла, што Віталя Амяльковіча чакае новы суд — нібыта за супраціў міліцыі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: