Слуцкі збройны чын — 2016!

Малады Фронт запрашае прыняць удзел у святкаванні Слуцкага збройнага чыну.
Ппрысяга маладафронтаўцаў, Слуцк, 2011

Ппрысяга маладафронтаўцаў, Слуцк, 2011


27 лістапада 1920 года патрыёты Беларусі ўзнялі гераічнае паўстанне за незалежнасць нашай краіны. Сёлета ўшанаванне гэтай слаўнай падзеі адбудзецца 26 лістапада — нас чакае традыцыйная вандроўка ў Слуцк і наваколле.

Маладафронтаўцы запрашаюць на святочную экскурсію па баявых мясьцінах, якая скончыцца ганаровым прынясеннем прысягі актывістамі Маладога Фронту. Выезд аўтобусам з Мінску, а 10 ранку ў суботу 26 лістапада.

Збор удзельнікаў падарожжа, а 9:30 ля «Дома быту», што на выхадзе са станцыі метро Інстытут Культуры. Пажадана браць з сабою тэрмас і канапкі. Кошт паездкі 15 рублёў. Актывісты з рэгіёнаў, якія за свой кошт дабіраюцца да Мінску і назад, у экскурсіі ўдзельнічаюць бясплатна. Колькасьць месцаў абмежавана. Запіс на паездку па тэл.: +375 29 83 969 83, Яўген.

Запрашаем патрыётаў да ўдзелу ў святкаванні 96-ых угодкаў Слуцкага збройнага чыну! 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Пятро Касьнерык
  • 2016-11-20 13:05:06
27 лістапада 1920 года ПАРТЫЁТЫ Беларусі ўзнялі гераічнае паўстанне за незалежнасць нашай краіны.
..Запрашаем ПАТРЫЁТАЎ да ўдзелу ў святкаванні 96-ых угодкаў Слуцкага збройнага чыну!
++
І паедуць патрыёты сьвяткаваць угодкі Слуцкага збройнага чыну( СЯЛЯНСКАГА паўстаньня) на КАЛГАСНЫМ полі.
большай абразы сялян што са зброяй у руках выйшлі змагацца За Замлю і Волю прыдумаць немагчыма!
Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР
Беларуская народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя ПРАВЫ і ВОЛЬНАСЬЦІ грамадзян і народаў Беларусі‚ якія абвеўаныя Ўстаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.
Дана ў Менску 25 сакавіка 1918 року

Што ж гэта за правы і вольнасьці?
Чытайце Ўстаўную Грамату ад 9 сакавіка 1918 року.

Другая Ўстаўная Грамата да народаў Беларусі
У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права ўласнае ўласнасьці на зямлю касуецца.
Зямля перадаецца бяз выкупу тым‚ што САМІ на ёй працуюць".
Выдана ў Менску 9 сакавіка 1918 року.
Сапраўдны Дзень ВОЛІ –9 сакавіка!!!

Больш цікавага на «Новым Часе»: