Слуцкія Курапаты: месца адпачынку будзе перанесена

Слуцкі лясгас перанясе зону адпачынку з месца сталінскіх растрэлаў у іншае месца.

Грамадскія актывісты атрымалі адказ Слуцкага лясгаса на зварот Зінаіды Цімошак наконт таго, што лясны масіў каля вёскі Каліта — гэта трагічнае месца масавых растрэлаў нявінных людзей ў часы сталінскіх рэпрэсій. Па-гэтаму трэба адтуль прыбраць зону адпачынку, каб не здзекавацца з памяці трагічна загінуўшых ахвяр.

У адказе дырэктар лясгаса Мікалай Ражкоў паведаміў, што месца адпачынку будзе перанесена з ляснога масіву каля вёскі Каліта Слуцкага раёна ў іншае месца Урэчскага вопытна-вытворчага лясніцтва.

«Добра, што дырэкцыя лясгаса прыняла такое рашэнне, — гаворыць жанчына. — Лічу, што ў кіраўніцтве Слуцкага лясгаса знаходзяцца адэкватныя і вельмі прыстойныя людзі, паколькі яны не сталі адстойваць іншую пазіцыю. Не трэба ладзіць ніякіх дадатковых акцый у абарону месца пахавання — і гэта нармальна для сумленных людзей. Усё цывілізаванае грамадства з жахам сочыць за тым, што адбываецца каля Курапатаў. Адны гатовы ўмерці за тое, каб не зганьбілі месца трагедыі, а другія спакойна ідуць у рэстарацыю, каб паесці, гледзячы на крыжы нявінным ахвярам». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Мікалай.
  • 2018-07-04 10:57:36
Вельмі добра.
  • Скорцени
  • 2018-07-11 12:05:40
Есть везде нормальные,адекватные люди. Приняли правильное решение.

Больш цікавага на «Новым Часе»: