Случчане падрыхтавалі вянок для катаў і прыхвастняў Лукашэнкі (фота)

Некалькі тысяч чалавек увечары 15 жніўня сабраліся ў Слуцку на пляцоўцы насупраць райвыканкама.


Спачатку людзі расцягнуліся ў ланцуг уздоўж вуліцы Леніна. Плакаты з напамінам пра 1937 год, з заклікам за жыццё без страха насілля. Адзін случчанін трымаў у руках аркуш з тэкстам з патрабаваннем да мэра выйсці да народа, іншы — адмысловы вянок з надпісам «Катам и прихвостням Лукашенки».

Бел-чырвона-белыя сцягі, бел-чырвона-белыя балоны. Шмат маладзёнаў у цішотках нацыянальных колераў. На мітынгу ўшанавалі памяць загінулаага мінчаніна Андрэя Тарайкоўскага, якога сёння хаваў Мінск.


На мітынгу спачатку чакалі мэра горада Андрэя Янчэўскага. Аднак, прадстаўнік ініцыятыўнай групы агучыў інфармацыю, што старшыня райвыканкама адхіліў запрашэнне на сустрэчу яшчэ ў першай палове дня. Тады на плошчы каля райвыканкама некалькі соцень чалавек дарэмна прастаялі ў чаканні чыноўніка.

 Случчане падыходзілі да вольнага мікрафона, распавядалі пра тое, што ў іх накіпела: пра жорсткае абыходжанне з затрыманымі на акцыях пратэсту, пра фальсіфікацыі, патрабавалі свабодных выбараў і выкрыквалі лозунгі “Уходи!” і “Жыве Беларусь!”.

Былі заўважаны і прадстаўнікі цукровага завода. Яны прыйшлі на мітынг у калоне з 15 чалавек. Выступоўцы заклікалі рабочых заводаў Слуцка далучыцца да агульнацыянальнага страйку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: