Смаргонскаму прадпрымальніку прысудзілі 2,5 гады «хіміі» за «паклёп на міліцыянераў»

Сфатаграфаваў улёткі, размясціў у сацсетках — сеў.



2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянераў, паведамляе «Белсат».

Напачатку восені ў Смаргоні з'явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянераў, а таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянеры даюць ілжывыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянераў падалі ў суд на прадпрымальніка.

55-гадовы Рамуальд Улан аказвае друкарскія паслугі, у ягоным офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі. Неабыякавыя людзі некалькі дзён неслі прадпрымальніку тэхніку, кампʼютары і паперу, каб ён мог працягваць дзейнасць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: