СМІ: КДБ падоўжыў тэрміны расследавання справы Бабарыкі

Следчыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі працягнулі тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да экс-прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы Віктара Бабарыкі, паведаміла Sputnik у панядзелак крыніца, знаёмая з ходам расследавання.
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фінансавая міліцыя КДК прыйшла з ператрусамі ў Белгазпрамбанк, які раней узначальваў Віктар Бабарыка, 11 чэрвеня. Была ўзбуджаная крымінальная справа за фінансавыя махінацыі: ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошай, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы Бабарыка, яго сын і яшчэ шэраг падазраваных. З 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыка знаходзяцца пад вартай у СІЗА КДБ, 24 Ліпеня Бабарыку-старэйшаму было прад'яўлена новае абвінавачванне.

"Тэрміны па справе падоўжаныя, следчыя дзеянні працягваюцца", — паведаміла Sputnik крыніца, знаёмая з ходам расследавання справы.

Паводле яго слоў, практычна ўсім фігурантам справы пакінулі ранейшую меру стрымання ўтрыманне пад вартай.

"Безумоўна, адвакаты рэгулярна пісалі хадайніцтвы аб змене меры стрымання. Але калі каму і прызначылі хатні арышт, то гэта можа адзін абвінавачаны", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Таксама ён дадаў, што прагнозы па тэрмінах заканчэння следства "рабіць цяжка". Справа не столькі складаная для расследавання, колькі рэзанансная з пункту гледжання персаналій, якім прад'яўленае абвінавачванне, адзначыў суразмоўца Sputnik. Паводле яго слоў, па справе ўсе далі падпіскі пра неразгалошване.

"Нават па ліку абвінавачаных немагчыма дакладна сказаць. Як мінімум, чалавек 10", — адзначыў ён.

Віктару Бабарыку прад'яўлена абвінавачанне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У прыватнасці, ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: