СМІ: У адным толькі Мінску хворых столькі, як у афіцыйнай статыстыцы па ўсёй краіне

Журналісты атрымалі лічбы пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Мінску.

Прычым за адзін дзень падрабязную (7 кастрычніка) і за 12 дзён — выніковую колькасць выпадкаў, піша «Свабода».

Агулам, паводле гэтых звестак, за 12 дзён у Мінску было 23 625 выпадкаў. За гэты ж час у статыстыку Міністэрства аховы здароўя трапілі 23 688 выпадкаў па ўсёй Беларусі.

У некаторыя дні колькасць выпадкаў у Мінску была большая за 3 тысячы, тады як у афіцыйнай статыстыцы максімальная колькасць не перавышае 1998.

Сцвярджаецца, што сапраўднасць атрыманай базы пацвердзілі некалькі медыкаў з розных арганізацый, а таксама некалькі пазначаных у табліцы пацыентаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: