СМІ: У Беларусі аднавіліся прышчэпкі вакцынай «Эўпента»

У Беларусі, верагодна, аднавілі прышчэпкі скандальна вядомай вакцынай карэйскай "Эўпента".

Фота: Аляксей Андрэянаў


Адпаведную абвестку пабачылі наведвальнікі дзіцячай паліклінікі №2 Віцебска, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Ужыванне "Эўпенты" ў Беларусі было прыпыненае, калі ў жніўні 2018 года ў Ганцавіцкім раёне Брэстчыны пасля прышчэпкі памёр маленькі хлопчык. Камісія, якая даследавала гэты выпадак, прыйшла да высновы, што верагоднай прычынай смерці дзіцяці стаў анафілактычны шок і паталагічная рэакцыя на адэкватна прызначаную і правільна ўведзеную вакцыну.

Журналіст Сяргей Сацук у інтэрнэт-газеце "Ежедневник" апублікаваў даследаванне, у якім сцвярджаў, што Мінздароўя купляла несертыфікаваную вакцыну. Міністэрства абвяргала гэтае сцверджанне.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка заяўляў журналістам, што "Эўпента" можа неўзабаве вярнуцца ў медустановы Беларусі, але афіцыйнага паведамлення пра дазвол на яе ўжыванне пакуль не было.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: