Смяротнае пакаранне ў ЗША: Гісторыя існавання і крокі да адмены

Вельмі часта пры дыскусіі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі прыхільнікі і прыхільніцы такой меры пакарання апелююць да практыкі Злучаных Штатаў Амерыкі, дзе смяротная кара дагэтуль існуе ў 28 штатах.  



Ілюстрацыйнае фота

З такіх словаў пачынаецца матэрыял пра гісторыю існавання смяротнага пакарання ў ЗША і крокі да яе адмены, сумесна падрыхтаваным кампаніяй “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і Беларускай праваабарончай школай.

У тэксце падрабязна распавядаецца пра спосабы прывядзення прысудаў у выкананне ў ЗША, а таксама прыводзяцца прыклады памылковых судовых прысудаў.

“У некалькіх штатах смяротнага пакарання ніколі не было: Мічыган адмяніў яе неўзабаве пасля ўступлення ў Саюз, а Аляска і Гаваі перад атрыманнем правоў штата.

Цяпер налічваюцца 22 штаты, якія адмянілі смяротнае пакаранне.

Важна адзначыць, што ў шматлікіх штатах смяротнае пакаранне хоць і існуе, аднак ужываецца выключна рэдка. Так, у Нью-Гемпшыры нікога не каралі смерцю з 1939 года, нягледзячы на тое, што смяротнае пакаранне адмянілі толькі ў 2019 годзе. У Канзасе не было ніводнага пакарання з 1965 года. У Ваёмінгу, Каларада, Нью-Мексіка і Канэкцікуце было толькі па адным пакаранні з 1976 года (у 2020 годзе смяротнае пакаранне захоўвалася толькі ў Ваёмінгу). Яшчэ ў сямі Штатах было менш за пяць пакаранняў з 1976 года”, — падкрэсліваецца ў матэрыяле.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: