«Спадзяюся, з Божай дапамогай вы зможаце выжыць». Палітвязень Сядоў атрымаў 3 гады калоніі

У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Анастасія Ляйкоўская, дзяржабвінаваўца — пракурор Зубко, распавядае «Вясна».

Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску праз відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Мінску.

Беларускай праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітычным зняволеным.

Згодна з абвінавачаннем, у ноч з 10 на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дома Сурганава, 50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.

Віну часткова прызнаў. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.

Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.

Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора. «Спадзяюся, з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», — эмацыйна выказаўся ён.

Прасіў суд не наказваць яго строга. Аднак суддзя Ляйкоўская прысудзіла палітвязню 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: