Спартоўцы з SOS BY працуюць над пераносам з Беларусі чэмпіяната свету па хакеі

26 кастрычніка створаная працоўная група па пытанні мэтазгоднасці правядзення хакейнага чэмпіяната свету-2010 у Мінску. У яе ўвайшлі вядомыя беларускія і замежныя спартоўцы; еўрапейскія юрысты, якія спецыялізуюцца ў міжнародным спартовым праве; спецыялісты па камуніцкацых; лідары беларускіх дыяспар у больш як 20 краінах свету, а таксама хакейныя і спартовыя эксперты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы з розных краінаў, перадае Еўрарадыё.
Фота Аляксандра Зяньковіча

Фота Аляксандра Зяньковіча

Група сцвярджае, што сыходзячы з грамадска-палітычнай сітуацыі, праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў траўні 2021 года немагчыма, бо немагчыма забяспечыць бяспеку і выкананне базавых міжнародных нормаў па правах чалавека. Занепакоенасць групы падзяляюць і хакейныя функцыянеры. Так генсек Міжнароднай федэрацыі па хакеі з шайбай Хорст Ліхтнэр днямі заявіў: "Мы не паедзем у краіну, дзе пануюць хаос і рэвалюцыя", і што чэмпіянат можа адбыцца ў Беларусі, толькі "калі сітуацыя сапраўды нармалізуецца".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: