Спартсменка Надзея Астапчук: Эканоміка вельмі хутка абваліцца, і тады ўлады сядуць за стол перамоў

Надзея Астапчук, якая ў свой час штурхнула ядро за 20 метраў і брала бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Пекіне, выступае супраць гвалту і за сумленныя выбары. Яна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, уваходзіць у свабоднае аб'яднанне спартсменаў. Нядаўна прадала на дабрачынным аўкцыёне свой залаты медаль з чэмпіянату Еўропы-2005 за 11 100 долараў, каб падтрымаць рэпрэсаваных калег.

З «Трыбунай» Астапчук падзялілася некаторымі думкамі пра тое, што адбываецца ў краіне.

— Нейкія перамовы з уладай магчымыя толькі ў тым выпадку, калі ў нас на руках ёсць пэўныя козыры. У нашым выпадку козыр — эканоміка. Яна стане «на калені» вельмі хутка, і тады ўлады проста вымушаныя будуць садзіцца за стол перамоў.

Калі карміць сваіх «красаўцаў» будзе няма за што, тады Лукашэнка пачне баяцца не народа, а гэтых самых «красаўцаў». Тады і пойдуць рэальныя змены. Я веру, што мірным шляхам можна дасягнуць нашай мэты, але, паўтаруся, трэба мець у руках козыры.

Гледзячы на тое, як расце курс долара, як эканоміка «развіваецца», прагназаваць нешта добрае цяжка.

Эканамічныя праблемы ўдараць па ўсіх — і па тых, хто за перамены, і па тых, хто за дзеючую ўладу. Але калі мы хочам перамен, давядзецца чымсьці ахвяраваць. Першы час давядзецца ахвяраваць узроўнем жыцця, — адзначыла Надзея Астапчук.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: