Спартыўны чыноўнік прэсаваў нязгодных лёгкаатлетаў, але выявілася, што ён падпісаўся за Бабарыку. Яго звальняюць

І гэта не адзінае звальненне ў спорце ў кастрычніку.

Подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе каштавалі кар'еры двум дырэктарам рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) і трэнеру нацыянальнай зборнай.

Як даведаліся спартовыя журналісты, гаворка ідзе пра дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Анатоля Макарэвіча, дырэктара РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаіла Еўсюка, а таксама старшага трэнера зборнай па вольнай барацьбе Юрыя Жызнеўскага, паведамляе «Еўрарадыё».

Кур'ёз сітуацыі ў тым, што Макарэвіча паставілі на пасаду дырэктара год таму. Ён усяляк падтрымліваў праўладных спартоўцаў і прэсаваў атлетаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары. Яго папярэдніка Генадзя Тапунова звольнілі за нежаданне караць спартоўцаў, нязгодных з уладамі. Макарэвіч карную ролю выконваў добра: ён звольніў з РЦАП Дар'ю Барысевіч і Вольгу Мазуронак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: