Спартыўны журналіст Сяргей Шчурко асуджаны на 15 сутак арышту

Затрыманы спартыўны журналіст Сяргей Шчурко, аўтар газеты "Прессбол". Сувязь з ім знікла ў панядзелак. Былы прэс-сакратар футбольнага брэсцкага "Дынама" Вольга Хіжынкова напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што Шчурко знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, паведамляе Еўрарадыё.
Сяргей Шчурко / pressball.by

Сяргей Шчурко / pressball.by



Па звестках "Прессбола", спартыўнага журналіста ўжо асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сяргей Шчурко падпісваўся пад лістом прадстаўнікоў спартыўнай галіны (яго подпіс пад нумарам 401) з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў і правесці паўторныя выбары, вызваліць палітвязняў і затрыманых на мірных акцыях пратэсту, пакараць сілавікоў, якія ўжывалі гвалт да людзей.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: