Спецыялісты вылічылі, колькі гарэлкі выпівае сярэдні беларус

На аднаго беларускага мужчыну ў сярэднім прыпадае 18 літраў чыстага спірту, гэта 90 паўлітровых пляшак гарэлкі, паведамляе Радыё Свабода.
Агулам жа сярэдняе спажыванне спірту ў Беларусі зменшылася – 11,2 літра на кожнага жыхара ад 15 гадоў і старэйшых.

Беларусь зрабіла крокі для змяншэння ўжывання спіртных напояў. Такія звесткі агучыў каардынатар праграм грамадскага здароўя краінавага офісу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцін Русовіч.

Цяпер у Беларусі спажываюць у сярэднім 11,2 літра спірту на чалавека ў год. Мужчыны спажываюць больш – 18 літраў спірту за год, ці 90 паўлітровых бутэлек гарэлкі.

Беларусь у спісе краін, дзе найбольш спажываюць спіртныя напоі, адсунулася на 27-е месца (не так даўно была на першым). Больш за ўсё ў Беларусі пʼюць гарэлку (49%), 26% – мацаванае віно.

У спісе краін, дзе найбольш спажываюць алькаголь, лідыруюць Літва і Малдова.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!