Справа аб «масавых беспарадках». Стала вядома, за што затрымалі экс-амбасадара Ігара Ляшчэню

Экс-амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню затрымалі ў рамках расследавання крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Мінску. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт. Таксама Ляшчэню правяраюць на датычнасць «да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». З ім праводзяцца следчыя дзеянні.
Фота «Нашай Нівы»

Фота «Нашай Нівы»

11 жніўня Ігар Ляшчэня трапіў пад «зачыстку» ў Беларусі ўдзельнікаў віртуальнай платформы «Сход». У Жодзіне сілавікі прыйшлі да яго з ператрусам, пасля чаго павезлі ў сталіцу. У чацвер стала вядома, што ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Летась Ігар Ляшчэня падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі, асудзіў гвалт сілавікоў і падаў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка звольніў яго, а пасля пазбавіў рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.

«Сход» мусіў стаць своеасаблівай альтэрнатывай Палаце прадстаўнікоў. Яго ўдзельнікі шукалі шляхі пераадолення крызісу ў нашай краіне праз перамовы.

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: