«Справа БелТА»: ператрус у журналіста Паўлюка Быкоўскага

Раніцай 8 жніўня да журналіста Паўлюка Быкоўскага прыйшлі прадстаўнікі Следчага камітэту. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў сам журналіст, інфармацыю пацвердзіў праваабаронца Сяргей Сыс.
Фота: radyjo.net

Фота: radyjo.net

Пазней журналіст паведаміў Свабодзе, што да яго прыйшлі па «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навін агенцтва і не мае ніякага дачынення да справы.

Следчыя патлумачылі яму, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і што маюць ордэр пракурора. Статуса падазраванага Быкоўскі на гэты момант не мае.

Паўлюк Быкоўскі — актыўны журнлаліст-фрылансер, палітычны аглядальнік, стала працуе мінскім карэспандэнтам радыёстанцыі «Deutche Welle».

Учора па падазрэнні ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі навін дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА сілавікі затрымалі супрацоўнікаў tut.by Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, ​​Галіну Уласік, Ульяну Бабаед, Дзмітрыя Бобрыка, Ганну Ермачонак. Таксама была затрыманая журналістка агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова. Рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду пасля ператрусу ў офісе забралі на допыт. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!