Справа Уладзіміра Жыхара: «Мінсктранс» прад'явіў прэтэнзію у памеры 30 тысяч рублёў

Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет «Аса» і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.
Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);

  • арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»);

  • ч. 2 арт. 206 КК («Рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту»).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца — пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзяць восем пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа: Дзямідаў, Кісялёў, Грыбоўскі, Колчын, Назараў, Леснікоў, Бурак, і Крукаў.

Сёння ў судзе выступае прадстаўнік прадпрыемства «Мінсктранс», які прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: