Справу Ціханоўскага і Статкевіча будзе разглядаць Гомельскі абласны суд

Справу Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых фігурантаў гэтай крымінальнай справы будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Вярхоўнага суда, распавёў TUT.BY адвакат Ціханоўскага Віктар Мацкевіч.

"У адпаведнасці з пастановай намесніка старшыні Вярхоўнага суда Беларусі ад 4 мая 2021 года крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых накіравана ў Гомельскі абласны суд для разгляду па першай інстанцыі", — паведаміў суд.

Дату першага пасяджэння прызначыць Гомельскі абласны суд.

Нагадаем, 5 траўня стала вядома, што Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу паводле абвінавачвання Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў.

— Згодна з матэрыяламі справы, Ціханоўскі, Статкевіч, а таксама прыцягнутыя імі Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч і іншыя грамадзяне з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Для дасягнення сваіх мэтаў яны выкарыстоўвалі сучасныя паліттэхналогіі, каб стварыць у насельніцтва недавер і негатыўнае стаўленне да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, — паведаміла Генпракуратура.

Каго і ў чым абвінавачваюць

Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакову, Дзмітрыю Папову інкрымінаваныя наступныя склады злачынстваў:

- арганізацыя масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі;

- распаўсюд групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — ад пяці да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі;

- пагрозы на адрас старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — да пяці гадоў пазбаўлення волі;

- арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з ужываннем гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Мікалаю Статкевічу прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Дзеянні абвінавачаных Ігара лосіка і Уладзіміра Цыгановіча кваліфікаваныя наступным чынам:

- распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі);

— арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Абвінавачаныя — хто яны і калі былі затрыманыя?

Сяргея Ціханоўскага і яшчэ некалькі чалавек затрымалі 29 мая ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў. Гэтаму папярэднічаў інцыдэнт, у выніку якога ўпаў міліцыянт. Відавочцы падзей назвалі гэта правакацыяй, а МУС заявіла, што затрыманыя ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Спачатку паведамлялася аб адным пацярпелым міліцыянце, затым — аб двух. У пачатку сакавіка Следчы камітэт паведаміў, што Ціханоўскаму прад'яўленае абвінавачванне па чатырох артыкулах. Санкцыя найбольш цяжкага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага і астатніх затрыманых па гэтай справе палітвязнямі.

Арцём Сакаў  — сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы 31 мая ў сваёй уласнай кватэры — за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 мая ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Ён быў адным з аператараў YouTube-канала "Краіна для жыцця".

Дзмітрый Папоў
— мадэратар сацыяльных сетак «Краіна для жыцця», знік увечары 4 чэрвеня. Грамадзянін Расіі. Праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Менск. На волю пасля "сутак" Папоў так і не выйшаў, яго затрымалі па крымінальнай справе. 10 ліпеня Папову прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт.

Мікалай Статкевіч — палітыка затрымалі 31 траўня 2020 года і арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пазней тэрмін утрымання Статкевіча пад вартай падаўжалі. 8 ліпеня адвакат палітыка паведаміў, што Статкевічу прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі або актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У снежні стала вядома, што абвінавачванне "абцяжарылі", дадаўшы ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках, да 8 гадоў пазбаўлення волі), а ў сакавіку жонка распавяла, што, верагодна, абвінавачванне перакваліфікавалі на «больш цяжкую» першую частку гэтага ж артыкула (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў пазбаўлення волі).

Ігар Лосік —адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу" — быў затрыманы 25 чэрвеня. Пазней стала вядома,што ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе па арт. 15 снежня стала вядома, што Лосіку прад'явілі новае абвінавачванне — па арт.13 (Падрыхтоўка да злачынства) Крымінальнага кодэкса ў ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках). У знак пратэсту ён абвясціў галадоўку.

Уладзімір Цыгановіч — блогер, аўтар YouTube-канала MozgON. Быў затрыманы 9 чэрвеня, адбыў два адміністрацыйных арышту на 15 сутак. 26 чэрвеня праваабаронцам стала вядома, што Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1 і ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па "справе Ціханоўскага" за арганізацыю або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лютым стала вядома, што Цыгановичу прад'явілі яшчэ адно абвінавачанне — па арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: