Справу супраць журналісткі Марыі Грыц закрылі!

Суд Заводскага раёна прыняў рашэнне спыніць адміністрацыйную справу супраць журналісткі Марыі Грыц за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП) у сувязі з адсутнасцю факта правапарушэння

Марыю Грыц затрымалі падчас асвятлення Жаночага маршу 26 верасня. Журналістка правяла за кратамі трое сутак да суда.

Спачатку яе аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым склалі яшчэ адзін пратакол за нібыта непадпарадкаванне міліцыі. Тады суд адправіў справу на дапрацоўку, а сёння — спыніў.

baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: