Справу затрыманай учора Таццяны Міхайлавай адправілі на дапрацоўку

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Списки Задержанных».
Ілюстрацыйнае фота tut.by

Ілюстрацыйнае фота tut.by

Суддзя Савецкага суда Мінска Шаціла сёння пастанавіў адміністрацыйную справу Таццяны Міхайлавай па ч.1 арт 24.23 адправіць на дапрацоўку.

Нагадаем, учора 56-гадовую Таццяну Міхайлаву затрымалі па падазрэнні ў прагулцы з БЧБ-парасонам.

Таццяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр з БЧБ-парасонам на праспекце Пераможцаў. Таццяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП.

Жанчына з'яўляецца шматдзетнай мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У яе дыягнаставаны фіброз лёгкіх — падчас мінулага затрымання, з-за адкрытай форткі ў камеры, у яе пачалася задышка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: