Спыніць гвалт і беззаконне! Беларускія медыкі збіраюць подпісы пад патрабаваннямі да ўладаў

Беларускія медыкі заклікаюць сваіх калегаў падпісаць адкрыты ліст работнікаў сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Ілюстрацыйнае фота


«Мы перакананыя, што найвышэйшай чалавечай каштоўнасцю з'яўляюцца жыццё і здароўе, таму аказваем медыцынскую дапамогу людзям незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, веравызнання, палітычных поглядаў і нацыянальнасць. Мы абураныя неверагоднай жорсткасцю прадстаўнікоў сілавых структур Рэспублікі Беларусь у дачыненні да мірных грамадзян і лічым абсалютна недапушчальным бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі і перашкода атрыманню імі своечасовай і адэкватнай медыцынскай дапамогі» — заяўляюць яны.

Галоўныя патрабаванні, якія змяшчаюцца ў лісце:

  • спыненне гвалту з боку сілавых структур, расследаванне ўсіх фактаў прычынення цялесных пашкоджанняў і катаванняў;
  • вызваленне палітычных зняволеных і ўсіх грамадзян, затрыманых за мірную дэманстрацыю пратэсту;
  • прызнанне афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і правядзенне новых выбараў.

Работнікі сістэмы аховы здароўя Беларусі таксама заявілі, што ў выпадку з’яўлення інфармацыі аб спробах ціску, пагрозах звальнення або аб іншых парушэннях правоў тых, хто падпісаўся пад гэтым лістом, усе яны будуць дзейнічаць салідарна, дадзеныя факты неадкладна будуць агалошаныя ў сродках масавай інфармацыі і перададзеныя ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а іх калегам аказана юрыдычная, матэрыяльная і іншая неабходная дапамога.

Зварот могуць падпісаць толькі тыя, хто мае медычную адукацыю, пасаду, навуковую ступень і гэтак далей. За адзін дзень ліст падпісалі больш за 700 медработнікаў.

Паводле Беларускі партызан



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: