Стала дакладна вядома, паводле якога артыкулу затрымалі журналіста «Белсату» Ігара Ільяша

23 ліпеня суд вырашыў пакінуць Ільяша пад вартай, піша Свабода.
Ігар Ільяш — журналіст, які спэцыялізуецца на расследаваннях, аўтар кнігі «Беларускі Данбас» і муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Яго затрымалі 16 ліпеня, толькі праз чатыры дні да яго дапусцілі адваката.

23 ліпеня стала вядома, у чым канкрэтна падазраюць журналіста. Як піша «Белсат», Ільяш з'яўляецца падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

23 ліпеня суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення.

Адвакат 20 ліпеня казаў, што Ігар бадзёры і спакойны. У камеры ён сядзіць з іншымі «палітычнымі», матрацаў і бялізны нікому не даюць.

Ільяш таксама сказаў, што лісты яму можна не дасылаць, бо ўсё роўна не дойдуць, а калегам-журналістам зычыць далейшай працы, не апускаючы рук.

Жонка Ільяша Кацярына Андрэева раней была асуджана на 2 гады пазбаўленьня волі за рэпартаж з акцыі пратэсту ў Менску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: