Затрымалі кіраўніка хору «Унія» Паўла Гонца

Сілавікі прыйшлі 16 чэрвеня за кіраўніком мужчынскага хору «Унія» на працу — у філармонію. 
Павел Гонца / Фота з сацсетак

Павел Гонца / Фота з сацсетак

Напярэдадні ў Мінску быў затрыманы кіраўнік мужчынскага хору «Унія» Павел Гонца, паведамляе «Еўрарадыё».

Сілавікі прыйшлі за ім на працу — у філармонію. Увечары прозвішча Гонцы з'явілася ў спісах затрыманых.

Камернаму мужчынскаму хору «Унія» больш за 30 гадоў. Яго стварыў дырыжор Кірыл Насаеў. Некалькі гадоў таму яго не стала, і хор узначаліў вучань Насаева Павел Гонца.

За выступы каля філармоніі і ў Чырвоным касцёле на ўдзельнікаў хору «Унія» ўлады зладзілі паляванне, распавядала budzma.by. Саліста хора Дзяніса Іванова забралі проста з працы ў філармоніі і асудзілі на 15 сутак. Саліста Аляксандра Шыка затрымалі, калі ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі (жонку аштрафавалі на 810 руб., яму далі 15 сутак), а пасля пагражалі забраць непаўналетняга сына. Кіраўнік і дырыжор хора Павел Гонца быў выкліканы на допыт, пасля якога тры ночы правёў на Акрэсціна і быў аштрафаваны. Некаторых іншых удзельнікаў «Уніі» звольнілі з працы і нават пазбавілі магчымасці спяваць на праваслаўных літургіях.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: