Стала вядома імя расійскага актывіста, які папрасіў прытулку на Украіне

21 жніўня Дзяржпагранслужба Украіны паведаміла пра тое, што «вядомы расійскі пісьменнік і грамадскі дзеяч» папрасіў прытулку ў сувязі з палітычным пераследам ў Расіі. Як стала вядома «Новай газеце», гэтым чалавекам з'яўляецца Раман Раслоўцаў.


Нагадаем, Раслоўцаў некалькі разоў ладзіў адзінкавыя акцыі ў масцы Пуціна. У сярэдзіне чэрвеня Цвярскі раённы суд Масквы арыштаваў яго на 30 сутак пасля чарговай такой акцыі. Раслоўцава прызналі вінаватым па ч. 8 арт. 20.2 КаАП (паўторнае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзення мітынгу).

Па словах Раслоўцава, пратэстнай дзейнасцю ён заняўся ў лістападзе 2013 года пасля закрыцця інстытута, у якім ён вучыўся, а таксама з пачаткам ўкраінскай рэвалюцыі на Майдане.


Паводле novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: