Стала вядома, колькі людзей пацярпела пасля жорсткіх сутыкненняў у Баранавічах

Увечары 9 жніўня пасля закрыцця участкаў для галасавання у цэнтр горада выйшлі пратэставаць каля тысячы чалавек.
Цэнтр Баранавічаў перакрылі супрацоўнікі МУС у касках і ахоўных касцюмах, яны сталі выцясняць людзей з плошчы Леніна. У нейкі момант у натоўп людзей сталі страляць гумовымі кулямі, кідаць светлашумавыя гранаты, былі выкарыстаныя вадамёт і слёзацечны газ, піша intex-press.by.

Як паведамілі Intex-press у Баранавіцкай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, у выніку сутыкненняў пацярпелі 10 чалавек, у іх былі траўмы галёнкі, сцёгны, галовы. Сямёра з іх адвезлі ў бальніцу, ці знаходзяцца яны зараз там, медыкі хуткай не ведаюць.

Фота: Дзіяна Касякіна

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: